Жыхар Беластока шпацыраваў надалёка мяжы і знайшоў там авіябомбу часоў ІІ сусветнай вайны, перадае прэс-служба Падляшскага аддзялення польскай памежнай службы. Гэта здарылася 12 красавіка, каля 18.00 па польскім часе.
Мужчына заўважыў бомбу, якая часткова была ў зямлі, недалёка ракі Свіслач. Патруль памежнікаў, які прыбыў на месца, пацвердзіў, што па форме знаходка нагадвае бомбу.
Паліцэйскія з Сакулкі, якіх аб гэтым паінфармавалі, выклікалі з Беластока сапёраў. Яны ідэнтыфікавалі знаходку як авіяцыйную бомбу часоў ІІ сусветнай.