Галоўнае свята хрысціянскіх вернікаў адзначаецца ўжо ў гэтую нядзелю. Сёлета праваслаўныя і каталіцкія святкаванні Вялікадня прыпадаюць на адзін час. Даем анонс святочных падзей у галоўных храмах горада (таксама ў грэка-каталікоў і лютэран).

Свята-Пакроўскі кафедральны сабор

14 красавіка ў 17.00 адбудзецца служба, прысвечаная “Чыну пахавання плашчаніцы”, пасля якой вернікі прайдуць Крыжовым Ходам.

15 красавіка Вялікая субота пачнецца з Боскай літургіі. Асвячэнне пасхальных страваў каля Сабора будзе праходзіць увесь дзень ад 11.30 да 21.00.

Вялікдзень у Гродне: як і калі пройдуць святочныя літургіі

З 22.00 да 23.30 святары будуць чакаць прыхаджан на споведзь.

Роўна ў поўнач з Крыжовага Ходу пачнецца Велікоднае ўсяночнае Багаслужэнне.

– У нашым храме час ад часу праводзяцца літургіі на беларускай мове. У гэты святочны дзень пасланне да вернікаў ад Патрыярха так сама будзе чытацца на роднай мове, – распавядае пратаірэй Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Георгій Рой.

З самага ранку ў нядзелю – з 6.30 гадзін – пачнецца Вялікодная Боская літургія. А спецыяльна для дзетак у Вольгінскай Царкве, што на тэрыторыі Сабору, – Дзіцячая Вялікодная літургія, якая скончыцца адкрыццём выставы “Наша Пасха”. Наведнікі дзіцячай нядзельнай школы рыхтавалі яе некалькі тыдняў.

З 9.30 у галоўным храме працягнецца свята апошняй Вялікоднай літургіяй.

У 11.30 адкрыецца конкурс-дэгустацыя велікодных кулічоў.

Скончыцца святочная нядзеля ўрачыстай пасхальнай вячэрай, на якую з’яджаюцца святары з усяго рэгіёну. Узначаліць яе архіепіскап Арцемій. Традыцыйна ў гэты святочны дзень святарам будуць уручаны штогадовыя ўзнагароды.

З’явіцца адметны ўваход на тэрыторыю – Велікодная брама

Святочная брама будзе ўсталявана пры ўваходзе на тэрыторыю сабора ў Вялікдзень аб 11.00. Працавалі над ёй выхаванцы іканапіснай студыі “Пакроў” і дзеці з нядзельнай школы.

– У мінулым годзе мы ўпрыгожвалі толькі царкоўны плот ды сам сабор, – распавядае дырэктарка іканапіснай студыі Дар’я Каліберда – Навіной гэтага святкавання будзе ўсталяванне драўлянай Велікоднай Брамы, якую мы рабілі разам з дзеткамі. Мы спадзяемся, што да ўпрагоджвання брамы далучацца звычайныя вернікі і парафіяне сабору. Кожны зможа павесіць стружачку ці яечка і дадаць частку свайго свята.

Вялікдзень у Гродне: як і калі пройдуць святочныя літургіі
Агароджа сабора ў мінулы Вялікдзень

– Вялікдзень святкуецца ўжо не адну тысячу гадоў амаль што без зменаў, –  кажа Георгій Рой. – Але мы спрабуем рабіць і нешта незвычайнае, цікавае. У гэтым годзе гэта будзе святочная брама. Некалькі прымеркаваных да свята падзей адбываецца таксама ў красавіку. Напрыклад, конкурс Гродзенскага дабрачыннага таварыства «Велікодная вясёлка», выстава дзіцячых прац з нашай нядзельнай школы, прысведчаная святу ды ячшэ некалькі культурных падзей у Гродна запланаваны рознымі суполкамі да Вялікдня.

Расклад набажэнстваў на Вялікодныя святы ў Кафедральным касцёле (Фарным)

Сённяшні вечар, 14 красавіка, пачнецца Крыжовым Ходам у 18.00 у Фарным касцёле. Пасля яго з 19.00 – Літургія Вялікай пятніцы.

Увесь сённяшні і заўтрашні дні ксяндзы будуць прымаць споведзь у вернікаў.

15 красавіка напрацягу ўсяго дня – з 8.00 да 18.00 – будзе праходзіць асвячэнне велікодных страваў – кожныя паўгадзіны. Завершыцца Вялікая субота Велікоднай Вігіліяй у 19.00. У Фарным касцёле можна будзе таксама маліцца індывідуальна і разам з іншымі цягам усёй ночы.

Вялікдзень у Гродне: як і калі пройдуць святочныя літургіі
Велікодная літургія ў Вялікую суботу

Нядзеля пачнецца ў 7.00 з Рэзурэкцыі і святочнай працэсіі ад Фарнага касцёла праз вуліцы Карла Маркса, Сацыялістычную і Кірава. Зрабіўшы круг, працэсія вернецца ў касцёл, дзе пройдзе служба.

Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай

14 красавіка, Вялікая пятніца

18.00 – вячэрня з вынасам Плашчаніцы

15 красавіка, Вялікая субота

10.00 – вячэрня з літургіяй св. Базыля Вялікага

22.00 – велікодная ютрань і літургія

У нядзелю 16 красавіка літургія не праводзіцца.

Лютэранская кірха св. Яна

14 красавіка, Вялікая пятніца – літургія ў 18.00

15 красавіка, Вялікая субота – літургія ў 21.00

16 красавіка, Вялікдзень – 10.00