Ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама 12 красавiка выбiраюць эскізны праект помніка Давыду Гарадзенскаму. Чальцам камісіі трэба выбраць сярод 13 прапановаў, якія даслалі на конкурс скульптары з усёй краіны, як вядомыя, так і не вельмі.
У камісію ўвайшлi прадстаўнікі праваслаўнай епархіі, мастацтвазнаўцы, мецэнат, абласны мастацкі экспертны савет, прадстаўнікі гарвыканкама і іншыя. Самі аўтары не прысутнічаюць. Усе праекты прадстаўляе сакратар камісіі.
Чытайце яшчэ: Мецэнат помніка Давыду Гарадзенскаму: «Я спадзяюся, што з мяне возьмуць прыклад іншыя»
Вынікі конкурсу будуць агучаны ў пятніцу 14 красавіка.
А пакуль прапануем вам паглядзець працы і выбраць лепшую. Прыгледзьцеся да фотаздымкаў у галерэі і выбірайце найлепшы варыянт у апытанцы ніжэй![the_ad id="1411"]