Другі сезон шоў “Горад” пачаўся 29 сакавіка. Сярод 20 неабыякавых гараджан з 13 населеных пунктаў Беларусі, якія прайшлі адбор на ўдзел у праекце, аказалася і двое прадстаўнікоў Гарадзеншчыны. Лена Майсюк прадставіла праект дабраўпарабкавання пляцовак для выгула сабак у Гродне, а Саша Аўдзевіч прапанаваў зрабіць даступнай для інвалідаў-вазочнікаў пляжную зону ў Лідзе. Зараз адзняты першы выпуск другога сезона шоў. Але працяг праекта застаецца пад пытаннем. Ні адна са 136 кампаній, да якіх звярталіся з просьбай аб падтрымцы, не знайшла магчымаці дапамагчы. Арганізатары працягваюць пошук кампаній, гатовых да супрацы.

«Горад» – гэта не толькі сапраўднае шоу, але і вялізная школа гарадскіх праектаў, якая вучыць і дае магчымасць кожнаму самому змяніць сваю гарадскую прастору да лепшага, а не чакаць, пакуль і калі прыйдзе адміністрацыя і ўсё выправіць. Гэта актыўная грамадзянская пазіцыя беларусаў, іх жаданне змяняць свет і мяняцца самому.
Жаданне падтрымаць шоў ужо выказалі:
- «Усход-Сэрвіс», найбуйнейшы ў Еўропе і Расіі вытворца спецадзення, якая і была прадастаўлена ўдзельнікам з фірмовым лагатыпам # ШОУГОРОД.
- ААТ «Крыніца» – забяспечыла ўдзельнікам і здымачнай групе ваду.
- ТРЦ Galleria Minsk – прадаставіла здымачны павільён.
- Кампаніі First Rental і Irbis Cinema – выдалі абсталяванне для здымак.

Для гэтых кампаній і тых, што далучыцца да падтрымкі шоў, прапанаваны рэкламныя магчымасці – ад інтэгравання прадукту / паслугі ў сюжэт да ўключэння рэкламнага роліка ў кожны асобны выпуск.
Гарадзенка спрабуе адрадзіць дваравы баскетбол у сваім раёне
Нагадаем, што першы сезон шоў «Горад» выходзіў на тэлеканале «Беларусь-2».Ці атрымаецца «Гораду» выстаяць у другім – пакуль вялікае пытанне. Арганізатары просяць усіх неабыякавых да горада асоб аказаць падтрымку
Падрабязнасці – на сайце і у сацыяльных сетках праекта Facebook, ВКонтакте, Іnstagram.

Арганізатары праекта:
Цэнтр культурнага менеджменту (Надзея Ількевіч) і прадакшн-студыя BlackBeastMedia (Аляксандр і Сяргей Яфрэмавы) пры падтрымцы Пасольства Бразіліі ў Беларусі.