Віленчук Раман Барысаў мае адукацыю дызайнера, атрыманую ў Віленскім мастацкім інстытуце, але значную частку свайго творчага шляху прысвячае знікаючай архітэктурнай спадчыне ВКЛ і Усходняй Прусіі. Цягам 25 гадоў за плячыма мастака 70 персанальных выставаў, намалявана звыш 700 акварэляў.

паэзія руін 001

На працах адлюстраваныя захаваныя фрагменты велічных некалі замкаў, маёнткаў, храмаў. Час не пашкадаваў былую прыгажосць, і цяпер яе можна дадумаць дзякуючы таленту мастак, што дазваляе пабачыць страчаныя элементы велічнай архітэктуры. Мастак спраўна перадае нюансы адценняў барваў, мягкіх пераходаў, празрыстасць і чысціню колераў, выкананых у спакойных танах. Прафесійна прамаляваныя пляны напаўняюць прастору глыбінёй, святлом і паветрам, у якіх дакладным малюнкам перадаюцца сілуэты будынкаў. Сярод шматстайнасці знікаючых помнікаў, адлюстраваных у працах Рамана Барысава, асаблівую цікавасць выклікаюць фрагменты замкавай архітэктуры Беларусі: Крэва, Гальшаны, Смаляны.

На выставе ў якасці ганаровых гасцей прысутнічалі амбасадар Літвы Андрэй Пулок і консул Літвы ў Гродне Генадзь Мецкель.