Выстава «Архітэктурная сімфонія Гродзеншчыны» адкрылася 6 красавіка ў аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага. У экспазіцыі прадстаўлены лепшыя працы праектых інстытутаў вобласці за апошнія пяць гадоў. Падчас адкрыцця выставы архітэктары распавялі аб сучасных тэндэнцыях у горадабудаўніцтве, рэалізаваных і запланаваных праектах.

выстава архітэктурных праектаў (1)

Паводле Аляксандра Захарчука, галоўнага архітэктара інстытута «Гроднаграмадзянпраект», такія сустрэчы і выставы выклікаюць цікавасць не толькі ў жыхароў горада. Для архітэктараў гэта таксама добрая магчымасць пабачыць чым жывуць і над чым працуюць калегі. Таксама на адкрыцці выступілі Рышард Кацынэль, галоўны інжынер «Гроднаграмадзянпраекта» і ганаровы грамадзянін Гродна, Аляксандр Штэн, лаўрэат ганаровага прыза «Дойлід Беларусі», Алег Шымбарэцкі, галоўны архітэктар рэканструкцыі Старога замка і Барыс Шмыга з праектнай фірмы «Тэктон».

выстава архітэктурных праектаў (5)

З іх распрведаў наведвальнікі даведаліся, як рэканструяваўся стары мост, як будуюцца энергаэфектыўныя дамы, шукаюцца навуковыя падставы для рэканструкцыі гістарычных будынкаў і выбіраецца аблічча сучасных аб’ектаў.

Наведаць выставу можна да канца мая, па адрасу вул. Савецкая, 25. Уваход вольны