Пачынаючы з 7 красавіка усе, хто будзе перасякаць знешнія межы Шенгенскай зоны, будуць падлягаць падрабязнаму памежнаму кантролю. Правілы Памежнага кодэксу Шэнгена сталі больш жорсткімі па рашэнні Еўрапарламента і Рады ЕС. Гэта можа павялічыць чэргі на мяжы.

Цяпер усе краіны мусяць падрабязна правяраць кожнага, хто трапляе ў Шэнген або пакідае яго, незалежна ад тыпу транспарту. Гэта рэакцыя на тэрарыстычную пагрозу, якая ўтрымліваецца ў Еўропе. Гэта будзе тычыцца не толькі асоб з візамі, але і грамадзян ЕС, паведаміла прадстаўнічка Падляшскага аддзелу Памежнай службы Польшчы Крыстына Якімік-Яраш.

Памежнікі абяцаюць, што пры патрэбе будуць аператыўна адкрываць у пунктах пропуску дадатковыя каналы або мабільныя пункты афармлення, каб змагацца з чэргамі.