У нядзелю, 2 красавіка, ва ўсіх абластных цэнтрах і сталіцы Беларусі былі пабіты тэмпературныя рэкорды дня.
Як піша БелаПАН, спасылаючыся на інфармацыю meteoinfo.by, hmc.by і pogoda.by, у Мінску паветра прагрэлася да 22,2 градуса (было 19,3 у 1990 годзе), у Брэсце — да 23,7 (22,7 у 1990 годзе), Віцебску — да 20,6 (15,8 у 1999 годзе), Гомелі - да 22,1 (20,6 у 1990 годзе), Гродне — да 22,6 (21,1 у 1990 годзе), Магілёве — да 21,8 (19,2 у 1990 годзе). Пры гэтым напярэдадні ў Віцебску было ўсяго плюс 3,5 градуса, у Магілёве — 4,8, — 6,8 Гомелі.
Самаым цёплым месцам аказаліся Васілевічы (Гомельская вобласць) — плюс 23,9 градусы (ранейшы максімум — 21,6 ў 1990 год). Рэкорд дня ў маштабах усёй краіны выстаяў (24,4 градуса 2 красавіка 1990 года ў Мазыры, Гомельская вобласць).
У Гродзенскай вобласці, акрамя абластнога цэнтра, дзённы максімум тэмператур былі абноўлены яшчэ ў Ваўкавыску. Тэрмометр зафіксаваў тут 22 градусы вышэй за нуль.