Гарадзенскія хлопцы са студыі 4vinta.by размясцілі на AutoGrodno.by гід па Гродне, зняты з квадракоптара.

Даведнік з вышыні гэта поўны агляд рэальна існуючых аб’ектаў. З ім кожны карыстальнік можа вывучыць Гродна з нязвыклага ракурсу.

Гід па Гродна дазваляе візуальна разгледзець інфраструктуру горада: банкаматы, кавярні, крамы, дзяржаўныя ўстановы і славутасці. Многія аб’екты падпісаныя.

На момант публікацыі адзняты зімовы варыянт цэнтра Гродна (вуліцы Маставая, Давыда Гарадзенскага і Стэфана Баторыя).
У будучыні аўтары дададуць і іншыя раёны.