Гродзенскі вiдэаблогер Аляксандр Супрон пагутарыў са святаром Свята-Пакроўскага сабора Уладзімірам пра лоўлю пакемонаў у царкве, веданне людзьмі Божых запаведзяў і пачуцці вернікаў ды іх ахову законам.

“Мне сталі цікавыя многiя пытанні звязаныя з рэлігіяй. Я шукаў адказы ў інтэрнэце, але не знайшоў. І вось вырашыў звярнуцца наўпрост да святара. Вынікам я задаволены: веданне запаведзяў можна параўнаць з веданнем правілаў дарожнага руху – ты быццам бы іх усе не назавеш, але падсвядома ты іх памятаеш і ведаеш, як іх правільна ўжыць”, – распавёў Аляксандр.

https://www.youtube.com/watch?v=QQ76sSHyE7k