Здароўе і спорт

Кубак наш! «Нёман» разграміў «Юнацтва» і стаў чэмпіёнам Беларусі

Не прайграўшы ніводнай гульні ў плэй-оф гродзенскі «Нёман» стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі. У фінальнай серыі гродзенская каманда ва ўсіх чатырох матчах абыграла «Юнацтва». Чацвёрты матч фінальнай серыі паміж супернiкамi завяршыўся з лікам 6:2.

«Нёман» пачаў вельмі актыўна чацвёртую фінальную гульню, але адкрыць лiк здолеў толькі на 6-й хвіліне. Пасля камбінацыі братоў Малявак на завяршэнне дакладна сыграў капітан гродзенцаў Андрэй Коршунаў. Ужо тады было ясна, што для «Юнацтва» гэта прысуд.

Праз яшчэ шэсць хвілін «Нёман» падвойвае сваю перавагу. На гэты раз атрымалася адзначыцца дакладным кідком Міхаілу Стэфановічу.

У канцоўцы першага перыяду госцi ўсё ж здолелі правесці адну паспяховую камбінацыю, якая скончылася ўзяццем варот гродзенцаў.

Як і першы перыяд, гродзенцы пачалі актыўна і другі, а «Юнацтва» тым часам пачало граць у грубы хакей і зарабіла падвойнае выдаленне. «Нёман» скарыстаўся большасцю і закінуў спачатку трэцюю, а пасля і чацвёртую шайбу. Вызначыліся Баярчук і Стэфановіч.

Яшчэ адну шайбу праз некалькі хвілін закінуў зноў Баярчук, і афармляе другi дубль «Нёмана». Але яшчэ да перапынку гродзенцы здолелі трапіць у вароты «Юнацтва» і ў шосты раз. Аўтарам хет-трыка ў «Нёмана» стаў Стэфановіч. На перапынак каманды сыходзілі пры ліку 6:1.

Трэці перыяд, як і ўся гульня, прайшоў пад дыктоўку гаспадароў. У «Юнацтва» не было сіл адыгрывацца і папросту каманда даігрывала матч. Але яшчэ адну шайбу госцi здолелi закiнуць, а на большае «Юнацтва» не хапіла. Пасля фінальнага свістка i поціску рук, мінская каманда з ганьбай пакінула пляцоўку гродзенскага палаца.

«Нёман» — «Юнацтва» 6:2 (2:1, 4:0, 0:1)

галы:
05.50 1:0 — Коршунаў (А.Маляўка, С.Маляўка, — бол.)
12.49 2:0 — Стэфановіч (Лісічкін, Рэмезаў)
19.06 2:1 — Кагалёў (Шаўчэнка, Ковачэвiч, — бол.)
21.54 3:1 — Баярчук (Коршунаў, С.Маляўка, — бол.)
23.17 4:1 — Стэфановіч (Бадун, Баярчук)
33.02 5:1 — Баярчук (С.Маляўка, А.Маляўка)
38.07 6:1 — Стэфановіч (Марчанка)
46.39 6:2 — Нагачоў (Прэтнар, — бол.)

Такім чынам гродзенцы сталі шосты раз чэмпіёнамі Беларусі. У гэтым годзе ў серыі плэй-оф камандзе Сяргея Пушкова не было роўных. Спачатку разграмiлi «Лiду» 4:0. Пасля ў паўфінале «Нёман» ва ўпартай барацьбе абыграў «Гомель» з лікам 4:0. А ў фінале гродзенцы не пакінулі шанцаў «Юнацтву», якое ў рэгулярным чэмпіянаце ішло на першым месцы. Вынік серыі таксама 4:0.

Пасля заваявання Кубка галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў падзяліўся эмоцыямі.

«Хлопцы — вялікія малайцы. Мэта была пастаўлена, і мы да яе рухаліся. Радавала тое, што пачалося з пачатку сезона, калі мы перабудоўвалі гульню, было шмат новага, але хлопцы прынялі гэта і ішлі да перамогі, за што ім вялікі дзякуй. Серыя з 12 перамог у плэй-оф — добры вынік. Сёння быў добры матч, асабліва з пункту гледжання хакея: моманты ствараліся, галы забіваліся. Заслужылі гэтую перамогу.

Хацелася б падзякаваць і гледачам у чарговы раз за падтрымку на працягу сезона. Вялiкая падтрымка ў гэтых двух хатніх фінальных матчах. Хачу падзякаваць кіраўнікам горада, губернатару за дапамогу камандзе. Галоўнаму спонсару — тытунёвай фабрыцы. Гэта праца вялікага калектыву. Усіх з перамогай».

Цяперашняе чэмпіёнства «Нёмана» стала шостым у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі. Для галоўнага трэнера чырвона-чорных — другім.

Гродзенскі «Нёман», дзякуючы перамозе ў Кубку Прэзідэнта, атрымаў пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў. А вось мінскае «Юнацтва», дзякуючы перамозе ў рэгулярным сезоне, будзе прадстаўляць Беларусь у Кантынентальным Кубку.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025