У Беларусі аб’яўлены конкурс “Belarus ICT Start-up Award”. Мерапрыемства заклікана даць магчымасці для атрымання інвестыцый і фінансавання бізнесам на ранняй стадыі развіцця.

Конкурс праводзіцца ў рамках XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2017”. Фінал конкурсу – “Дзень інвестара” адбудзецца 20 красавіка 2017 у Мінску.

Да ўдзелу запрашаюцца стартапы, інвестары і спецыялісты ў розных галінах.

Конкурс стартап-праектаў «Belarus ICT Start-up Award» праводзіцца ў тры этапы:

  1. Адборачны тур;
  2. Курс трэнінгаў для падрыхтоўкі да фінальнага мерапрыемствА «Дзень інвестара»;
  3. Прэзентацыя праектаў перад інвестарамі ў рамках «Дня інвестара».

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе працягнецца да 10 красавіка (уключна), рэгістрацыя па спасылцы.

На Дні Інвестара вас чакаюць прэзентацыі стартапаў, кансультацыі з экспертамі-прадпрымальнікамі, майстар-класы па прыцягненні інвестыцый і фінансавання, прызы і шмат нэтворкінгу.

Удзельнікі, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць праінфармаваныя пра гэта не пазней за 12 красавіка 2017.

Афиша Стартап-школы