Здароўе і спорт

У другім матчы фіналу «Нёман» зноў абыграў «Юнацтва»

У мінскай «Чыжоўка-арэне» прайшоў другі матч фінальнай серыі паміж «Нёманам» і «Юнацтвам». Каманда Сяргей Пушкова зноў прадэманстравала моц і характар, і абыграла гаспадароў. На гэты раз сустрэча завяршылася з лікам 3:5 на карысць гродзенцаў.

Другі матч паміж супернікамі прыкметна адрозніваўся ад першай сустрэчы. Каманды ўжо ў першым перыядзе вызначыліся дакладнымі кідкамі. Адкрыць лік удалося гаспадарам: «Юнацтва» рэалізавала колькасную перавагу 5 на 3, вызначыўся Міхноў.

Гродзенцам спатрэбілася ўсяго 2 хвіліны, каб зраўняць лік. Дакладным і магутным кідком адзначыўся гродзенскі капітан Андрэй Коршунаў. А за 11 секунд да першага перапынку чырвона-чорныя наогул выйшлі наперад. Гродзенцы рэалізавалі колькасную перавагу, аўтарам закінутай шайбы стаў Кліменка.

«Нёман» пачаў актыўна і другі перыяд. Камандзе Пушкова спатрэбілася ўсяго 37 секунд, каб закінуць трэцюю шайбу. Яе аўтарам стаў Баярчук. Ужо на 27-й хвіліне абаронца «Юнацтва» Шэлег дакладным кідком скараціў адставанне ад «Нёмана» зноў на адну шайбу. На перапынак каманды сышлі пры ліку 2:3.

Каманды правялi вельмi баявы трэцi перыяд. Толькi на 47-й хвіліне гаспадары здолелі зраўняць лік у матчы, вызначыўся Каракулька. Але нядоўга цешылася «Юнацтва», праз 2,5 хвіліны Лісічкін вывеў «Нёман» ізноў наперад.

На апошняй хвіліне асноўнага часу галоўны трэнер мінчан здымае брамніка ў надзеі выратаваць матч, але за 9 секунд да сірэны «Нёман» зняў усе пытанні па зыходу матча. Сяргей Маляўка закiнуў у пустыя вароты i паставіў кропку ў сустрэчы.

«Юнацтва» — «Нёман» 3:5 (1:2, 1:1, 1:2)

Галы:
06.29 1:0 — Міхноў (Развадоўскі, Захараў, — бол.)
08.48 1:1 — Коршунаў (Пасют, Кіслы)
19.49 1:2 — Кліменка (Жыдкіх, Марчанка)
20.37 1:3 — Баярчук (Бадун)
26.46 2:3 — Шэлег (Міхноў, Захараў)
46:12 3:3 — Каракулька (Нiiнiмякi, Елісеенка)
49.38 3:4 — Лісічкін (Рэмезаў, Стэфановіч)
59.51 3:5 — С.Маляўка (бол., п.в.)

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Юнацтва» — «Нёман» 0:2

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў падзякаваў за перамогу гульцам і заўзятарам.

«Хлопцы аддаліся цалкам. У тых момантах, калі вялі і прайгравалі, мы цярпелі і ведалі, што будзе цяжка. Вельмі задаволены хлопцамі, задаволены заўзятарамі, якія прыехалі і падтрымалі нас. Не будзем спяшацца з зыходам гульні ў Гродне, мы будзем проста рыхтавацца да маючых адбыцца матчаў».

Наступныя гульнi фіналу пройдуць 29 і 30 сакавіка ў Гродне.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025