Здароўе і спорт

«Супернік нічым не здзівіў». Хакеісты «Нёмана» ў першым матчы фіналу абыгралі «Юнацтва»

«Нёман» пачаў з перамогі фінальную серыю экстралігі супраць «Юнацтва». Першы матч прайшоў у сталіцы 25 сакавіка. З лікам 2:0 каманда Сяргея Пушкова заслужана перамагла гаспадароў.

Традыцыйна ў такіх важных матчах «Нёман» едуць падтрымліваць гродзенскія заўзятары. У Мінск у суботу адправілася шмат аўтобусаў. Многія дабіраліся ў сталіцу i сваім ходам.

На лядовай пляцоўцы Чыжоўка-арэны каманды прадэманстравалі сапраўдны фінальны паядынак, у якім ніхто не хацеў саступаць. У першым перыядзе вызначыцца нікому не ўдалося. А вось у другой дваццаціхвілiнцы гродзенцы здолелі адкрыць лік. Аляксандр Жыдкіх стаў аўтарам першай шайбы фіналу.

Другую шайбу гродзенцы закінулі ў трэцім перыядзе, калі заставалася амаль 10 хвілін да канца асноўнага часу. Зрабілі гэта хакеісты «Нёмана» ў большасці. Дакладным кідком адзначыўся Аляксандр Маляўка.

У застаўшыся час нікому больш не ўдалося вызначыцца, хоць момантаў у абедзвюх каманд было дастаткова.

«Юнацтва» — «Нёман» 0:2 (0:0, 0:1, 0:1)

Галы:
34.50 0:1 — Жыдкіх (Бадун)
48.54 0:2 — А.Маляўка (Баярчук, Бадун, — бол.)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў задаволены стартам фінальнай серыі.

«Я задаволены гульнёй каманды, многае сёння атрымалася. Правялі дысцыплінаваны матч, стваралі моманты. Супернік нічым не здзівіў, мы разбіралі яго гульню і ведалі супраць каго будзем гуляць. Зараз хлопцам трэба адпачыць, а пасля падрыхтавацца да наступнага матчу».

Другі матч фіналу пройдзе 26 сакавіка таксама ў Чыжоўка-арэне.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025