«Лясная-Рудаўка» на Аўгустоўскім канале з 1 мая будзе прапускаць пешаходаў і веласіпедыстаў

Плануецца, што ў новым турыстычным сезоне пункт пропуску «Лясная-Рудаўка» на Аўгустоўскім канале будзе даступны для турыстаў, якія вандруюць на роварах і пешшу. Пра гэта стала вядома па выніках пасяджэння ў Гродне падкамісіі па пытаннях пунктаў пропуску і інфраструктуры беларуска-польскай міжведамаснай каардынацыйнай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва, перадае БЕЛТА.

Плануецца, што з 1 мая, калі пачнецца афіцыйны турыстычны сезон, «Лясная-Рудаўка» будзе даступная для пешаходаў і веласіпедыстаў. Да завяршэння міждзяржаўнай працэдуры пункт пропуску будзе працаваць у пілотным рэжыме.

«Гродзенская вобласць і польскі бок сёння распрацоўваюць сумесныя схемы турыстычнага руху ад Беластока, Аўгустоўскага канала да Гродна. Каб сумесныя маршруты працавалі, неабходны і гэты пункт пропуску на воднай артэрыі. Статус пункта пропуску „Лясная-Рудаўка“ будзе зменены з рачнога на веласіпедна-пешаходна-рачны», — адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Шулейка. Ён падкрэсліў, што з беларускага боку завершана падрыхтоўка ўсёй неабходнай інфраструктуры. Падрыхтаваны турыстычныя маршруты.

Таксама падчас пасяджэння падкамісіі абмяркоўвалася адкрыццё пункта пропуску «Сафіева-Ліпчаны» на беларуска-польскай мяжы. «Ён дазволіць уключыць нашы пешаходныя і веласіпедныя турыстычныя маршруты ў міжнародную сетку. У прыватнасці, выйсці на веламаршрут ад Грэцыі да Скандынавіі, які праходзіць непадалёк ад Гродна», — адзначыў Юрый Шулейка.

Цяпер прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні там інфраструктуры як з польскага, так і з беларускага боку. «На наступнай падкамісіі, пасяджэнне якой пройдзе на працягу паўгода, будуць прынятыя рашэнні аб канкрэтных тэрмінах рэалізацыі гэтага праекта», — адзначыў старшыня падкамісіі Алег Ляшук. Ён падкрэсліў, што зацікаўленасць у гэтым выказвае і польскі бок.

Адзначалася, што стварэнне новага пункта пропуску дазволіць скараціць адлегласць ад Гродна да Аўгустова ў два разы да 57 км.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025