Падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць магчымасць будаўніцтва ў краіне новай, сучаснай азотнай вытворчасці. Пры тым зусім не абавязкова яна павінна быць пабудавана побач з існуючым прадпрыемствам «Гродна Азот», паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на азотныя ўгнаенні заўсёды ёсць попыт як унутры краіны, так і за яе межамі, таму ад будаўніцтва такога прадпрыемства быў бы атрыманы вялікі эфект.

Прэзідэнту далажылі, што рэалізацыя падобнага праекту будзе каштаваць каля аднаго мільярда долараў, цяпер прапрацоўваюцца розныя варыянты фінансавання.

Аляксандр Лукашэнка даручыў вызначыць месца, дзе лепш размясціць завод, улічваючы лагістыку, наяўнасць працоўных рэсурсаў і іншыя важныя моманты.

«Ці варта канцэнтраваць каля Гродна другую такую вытворчасць? Трэба размяркоўваць падобныя рэчы па краіне, але гэта не прынцыпова, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Падумайце, дзе стварыць гэтую кампактную, сучасную вытворчасць».

У час візіту прэзідэнт пазнаёміўся з ходам палявых прац на Лідчіне, пабачыў вытворчасць мясцовых прадпрыемстваў, пацікавіўся ходам рэканструкцыі трасы М6.

[irp posts="440″ name=" Гродна Азот" і «Краснасельскбудматэрыялы» — у ТОП-3 стратных прадпрыемстваў Беларусі"]