Прадстаўнікі праваахоўных органаў Гродна запрашаюць незалежных журналістаў “на размову”, інфармуе Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Сярод выкліканых праз тэлефон: журналісты Віктар Парфёненка, Андрэй Мялешка, Аляксандр Саенка, Вольга Корсун, Руслан Кулевіч, Кацярына Ляўдацкая, Дзяніс Івашын.
Журналісты былі запрошаныя ў РАУС, каб пагаварыць пра “заканадаўства Рэспублікі Беларусь”. Аднак без позваў яны вырашылі не ісці.
Журналісты лічаць гэтыя запрашэнні псіхалагічным ціскам перад маючай адбыцца ў горадзе акцыяй 25 сакавіка, прысвечанай Дню волі.

