Менш трох тыдняў застаецца да пачатку сезона па амерыканскім футболе ў Беларусі, у якім прымаюць удзел і гродзенскія «Варвары». Каманда Аляксея Серабракова зараз узмоцнена рыхтуецца да будучых гульняў і будуе планы на новы сезон. Hrodna.life пабываў на адной з трэніровак «Варвараў» і даведаўся, чым яны пацешаць гродзенцаў у гэтым годзе.

Як і летась, у хлопцаў падрыхтоўка праходзіць на штучным газоне ЦСК «Нёман». Па ранейшаму за арэнду поля футбалісты плацяць са сваёй кішэнi. Са слоў галоўнага трэнера, арэнда не такая ўжо і вялікая.

«Адна трэніроўка абыходзіцца нам у 30−35 рублёў. Трэніровак у сярэднім 10 у месяц. Адзначу, што гэта вельмі разумная цана за поле. Спадзяюся, з манежам будзе гэтак жа, бо мы таксама хочам у цёплых і добрых умовах трэніравацца», — кажа Аляксей Серабракоў.

Арганізацыя хатняй гульні абыходзіцца футбалістам прыкладна ў $ 500, а вось вывезці каманду за мяжу — каля $ 700. Усё гэта аплачваецца з кішэняў гульцоў. Горад у мінулым годзе дапамагаў спартсменам толькі з размяшчэннем афіш. «Варвары» спадзяюцца, што гэтая традыцыя захаваецца.

Рашэнне аб стварэнні каманды па Амерыканскаму Футболу ў Гродне было прынята вясной 2011 года. Дакладнай даты нараджэння каманды ніхто не памятае, таму афіцыйнай датай нараджэння каманды прынята лічыць 31 мая 2011 года. Тады першую трэніроўку каманды наведала 6 чалавек, цяпер у складзе гарадзенцаў каля 30 чалавек.
Рашэнне аб стварэнні каманды па Амерыканскім футболе ў Гродне было прынята вясной 2011 года. Дакладнай даты нараджэння каманды ніхто не памятае, таму афіцыйнай датай нараджэння каманды прынята лічыць 31 мая 2011 года. Тады першую трэніроўку каманды наведала 6 чалавек, цяпер у складзе гродзенцаў каля 30 чалавек.
«Планы ў нас на новы сезон вялікія і цалкам вырашальныя. План на КМК (Кубак Монтэ Кларка) — гэта перамога ў сваім дывізіёне і, адпаведна, паўфінал пры хатніх трыбунах. Што датычыцца прыцягнення гледачоў, то мы ў гэтым годзе плануем прыкласці больш сіл і сродкаў для рэкламы падзей у інтэрнэце. Гэтак жа вельмі хочам трапіць на радыё і расказаць гродзенцам аб нашым спорце і камандзе. Але пакуль гэтае пытанне застаецца адкрытым. Мы зробім усё, каб не даць нашым гледачам сумаваць».

У цэлым, справы ў каманды ідуць яўна лепш, чым раней. У кагосьцi ўжо за плячыма нядрэнны гульнявы і трэніровачны вопыт — гэтыя людзі могуць падказваць пачаткоўцам, якія сёлета ідуць з актыўнасцю.

Пачаткоўцаў у новым годзе прыйшло больш чым звычайна, цяпер каля 10 маладых футбалістаў трэніруецца з камандай.
Пачаткоўцаў у новым годзе прыйшло больш чым звычайна, цяпер каля 10 маладых футбалістаў трэніруецца з камандай.
«Навічкі дакладна дапамаглі. Колькасць людзей на трэніроўках адчувальна вырасла, чаго мы ў першую чаргу і дамагаліся гэтымі наборамі. Усе праблемныя пазіцыі закрыць не ўдалося. Дзякуючы працы Узброеных Сіл гэтых праблем стала шмат» [многія гульцы адправіліся служыць у армію].

Пачынаюць сезон «Варвары» 8 красавіка ў 15:00 на штучным полі ЦСК «Нёман». Уваход будзе вольны. Грозенцы будуць гуляць з мiнскiмi «Ласямi». Першую палову сезона гродзенцы правядуць у Кубку Монтэ Кларка. КМК — гэта міжнародны турнір з 10 камандамі удзельнікамі з 5 розных краін. У рэгулярным сезоне згуляюць 4 гульні (2 дома, 2 выезды). Дома «Варвары» прымуць «Ласёў» (Мінск) і «Паганцаў» (Мінск). Выезды будуць у Кіеў да «Рэбелс» і ў Брэст да «Вартавых». Пасля будзе плэй-оф. Восенню ў каманды запланаваны ўдзел у Кубку РБ.