Горад

З’явіўся праект гродзенскага касцёла ў Альшанцы

Праект касцёла і прылягаючай да яго тэрыторыі распрацаваў для гродзенскай парафіі Святога Духа на Альшанцы архітэктар Аляксандр Штэн. Акрамя святыні ў план уваходзяць стацыі Крыжовага шляху, званіца, парафіяльны дом і паркоўка, піша grodnensis.by.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Аляксандр Штэн у свой час падрыхтаваў праекты касцёла ў Мастах (парафія МБ Тройчы Цудоўнай), Лідзе (парафія Унебаўзяцця НПМ) і Гродне (парафія МБ Вострабрамскай на Рэпіна). У распрацоўцы праекта для парафіі на Альшанцы прымаў удзел «Гроднапрамбуд».

«На дадзены момант праект праходзіць адпаведную экспертызу, пасля чаго неабходна будзе атрымаць дазвол на пабудову святыні. Калі пройдзем гэтыя этапы, можна прыступаць да ўзвядзення касцёла», — адзначае кс. Павел Салабуда, пробашч парафіі.


У маі 2015 г. у мікрараёне Альшанка біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва касцёла. Пакуль у мясцовых вернікаў ёсць толькі невялічкая капліца, якую пабудавалі за ўласныя сродкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025