Праект касцёла і прылягаючай да яго тэрыторыі распрацаваў для гродзенскай парафіі Святога Духа на Альшанцы архітэктар Аляксандр Штэн. Акрамя святыні ў план уваходзяць стацыі Крыжовага шляху, званіца, парафіяльны дом і паркоўка, піша grodnensis.by.


Спонсар рубрыкі “Горад”“Пліт-мар” ТАА (аб’яднанне “Група кампаній Белпліта”).

З'явіўся праект гродзенскага касцёла ў АльшанцыРабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Аляксандр Штэн у свой час падрыхтаваў праекты касцёла ў Мастах (парафія МБ Тройчы Цудоўнай), Лідзе (парафія Унебаўзяцця НПМ) і Гродне (парафія МБ Вострабрамскай на Рэпіна). У распрацоўцы праекта для парафіі на Альшанцы прымаў удзел “Гроднапрамбуд”.

praekt alszanka 2

praekt alszanka 4

praekt alszanka 3

“На дадзены момант праект праходзіць адпаведную экспертызу, пасля чаго неабходна будзе атрымаць дазвол на пабудову святыні. Калі пройдзем гэтыя этапы, можна прыступаць да ўзвядзення касцёла”, – адзначае кс. Павел Салабуда, пробашч парафіі.

praekt alszanka 5


У маі 2015 г. у мікрараёне Альшанка біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва касцёла. Пакуль у мясцовых вернікаў ёсць толькі невялічкая капліца, якую пабудавалі за ўласныя сродкі.