У Гродне асудзілі на 13 сутак удзельніка пратэсту недармаедаў Аляксандра Лаўрэнцьева

Суд Ленінскага раёна Гродна пакараў 13 суткамі арышту актывіста АГП Аляксандра Лаўрэньцева, які ў час акцыі пратэсту 15 сакавіка актыўна выступаў з прамовамі праз мегафон ды хадзіў з партыйным сцягам на плячах. Яго асудзілі па артыкуле 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Лаўрэнцьева затрымалі пасля акцыі, каля 19.30, ён правёў ноч у ізалятары. Суд прайшоў 16 сакавіка.

Таксама пасля маршу быў затрыманы 16-гадовы падлетак, яго неўзабаве адпусцілі. На Савецкай плошчы была спроба затрымаць удзельнікаў з транспарантам, адну жанчыну ўдалося адбіць мінакам.

Несанкцыянаваная акцыя пратэсту прайшла ўвечары 15 сакавіка ў парку Жылібера і на плошчы Леніна. На яе прыйшло 800−1000 чалавек. Да людзей выйшла намесніца старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша, але размаўляць з ёй натоўп не хацеў.

[irp posts="15 834″ name="Анлайн: Акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3 прайшла ў Гродне. Ёсць затрыманыя"]

[irp posts="15 864″ name="Кот-дармаед паўдзельнічаў у акцыі пратэсту ў Гродне"]

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025