Макет Старога замка згодна з шматпакутлівым праектам рэстаўрацыі Уладзіміра Бачкова
Абмеркаваннем найноўшых поглядаў на праблемы будучай рэканструкцыі Старога Замка распачалася першая «Сустрэча сяброў музея». На мерапрыемства, якое прайшло ў сценах Новага Замка, завіталі гродзенскія гісторыкі, краязнаўцы і проста неабыякавыя да будучыні гістарычна-археалагічнага музея.
Галоўны архітэктар рэканструкцыі палаца Баторыя Алег Шымбарэцкі (выступае на фота ніжэй) прадставіў гасцям вынікі візуалізацыі праекта паводле праведзеных абмераў захаваных элементаў замка, а таксама апошнія распрацоўкі дэталізацыі праекта.
Археолаг Наталля Кізюкевіч пазнаёміла з вынікамі раскопак, праведзеных на Замкавай гары ў 2015 годзе. Археалагічныя даследванні падкрэслілі спрэчнасці і сур’ёзныя нестыкоўкі з праектам навуковага кіраўніка рэканструкцыі палаца Уладзіміра Бачкова. У прыватнасці, адсутнасць нават слядоў той «камяніцы», існаванне якой так упарта даказвае куратар рэканструкцыі.
Дырэктар музея Юры Кітурка прадэманстраваў эскізы альтэрнатыўнай канцэпцыі аднаўлення Старога Замка ад даследчыка абарончых збудаванняў Міколы Волкава. Амаль гатовы эскіз намаляваны знакамітым графікам Паўлам Татарнікавым і такім чынам таксама дапамагае візуалізаваць больш асцярожнае, а таму больш навуковае бачанне аднаўлення гістарычнага помніка.
«Сустрэчы сяброў музея» абяцаюцца стаць рэгулярнымі.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…