Спадчына

Цэнтр «Спадчына» гатовы прыцягваць турыстаў рыцарствам і сярэднявечным побытам

Цэнтр рамёстваў «Спадчына» будзе радаваць гараджан і гасцей горада новай сталай выставай на тэму рыцарства i сярэднявечнага побыту. Экспазіцыю адкрылі ў пятніцу, 10 сакавіка.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Запрашэнне паглядзець на новы прадукт цэнтра разаслалі да больш чым 60 гродзенскіх турыстычных фірм, але пацвердзіла свой удзел толькі 17 кампаній. Сярод тых прадстаўнікоў турфірм, якія прыйшлі, была заўважная жывая цікавасць не толькі да навінак, але і да рамёстваў у цэлым.

«Мы адкрылі пастаянную экспазіцыю рыцарства i сярэднявечнага побыту, якая з часам будзе папаўняцца. Мы лічым, што гэта менавіта той прадукт, якога нам не хапала ў горадзе. Паколькі мы адносімся да Цэнтра культуры, то ў нас ёсць магчымасць працаваць з рыцарскім клубам „Кром“, клубам лучнiц, фрык-тэатрам, а таксама фаершчыкамi. Патэнцыял у нас велізарны, мы вырашылі скарыстацца магчымасцю і распрацавалі для гасцей цэнтра спецыяльны праект, які, мы спадзяемся, усім спадабаецца», — распавяла загадчыца цэнтра «Спадчына» Святлана Палчанкова.

На спецыялізаванай выставе сярэднявечнага побыту і рыцарства можна ўбачыць як даспехі воінаў XIV — XVII ст., так і спосабы іх стварэння. Экскурсіі па выставе будзе праводзіць знаўца эпохі рыцарства Дзяніс Васін, уласна гэтыя даспехі ён сам і стварае.
Аляксандр Сініцын, дырэктар бюро міжнародна-моладзевага турызму «Спутнік», застаўся задаволены прэзентацыяй цэнтра «Спадчына» і паспрабуе арганізаваць сюды свае экскурсіі.

«Добра, што адкрылі такую пляцоўку, зараз у нас ёсць дадатковы аб’ект, куды мы можам прывесці турыстаў. Думаю, многім тут будзе цікава. Сённяшнi турыст хоча інтэрактыву, ён хоча ўдзельнічаць у мерапрыемствах і розных акцыях у Гродне. Спадзяюся з дапамогай навінак у цэнтры «Спадчына» мы гэта паспрабуем ім прапанаваць.

Цяпер галоўнае, каб у цэнтры працавалі над праграмай і ўмовамі, і тады, думаю, усё будзе добра. Важна, каб турыстам прапанавалі не толькі паглядзець экспазіцыі, але і далі іх адчуць і зрабіць самім".

Аляксандр Сініцын, дырэктар бюро міжнародна-моладзевага турызму «Спутник». Ён амаль кожныя выходныя праводзiць экскурсіі для замежных турыстаў
Цэнтр «Спадчына» гэта цэлы комплекс будынкаў і збудаванняў. Ён уключае, акрамя рэканструяванага цаглянага будынка 1939 года пабудовы, яшчэ некалькі дамкоў. У іх размяшчаюцца майстэрні жывапісу і ткацтва.

Адзін з дамкоў пабудаваны з невялікім амфітэатрам. Тут могуць выступаць фальклорныя групы, а ўнутры павільёна могуць праходзіць прэзентацыі. У цэнтры сабраны і прадстаўлены ўсе рамёствы рэгіёну. Для тых, хто хоча навучыцца рамёствам, у цэнтры працуюць студыі па розных напрамках. Секцыі для дзяцей і дарослых вядуць вопытныя рамеснікі.

У сценах цэнтра пастаянна праходзяць выставы, прысвечаныя беларускім рамёствам. Рэгулярна арганізоўваюцца творчыя сустрэчы і майстар-класы з лепшымі майстрамі горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025