Цэнтр рамёстваў «Спадчына» будзе радаваць гараджан і гасцей горада новай сталай выставай на тэму рыцарства i сярэднявечнага побыту. Экспазіцыю адкрылі ў пятніцу, 10 сакавіка.
Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).
Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.
Запрашэнне паглядзець на новы прадукт цэнтра разаслалі да больш чым 60 гродзенскіх турыстычных фірм, але пацвердзіла свой удзел толькі 17 кампаній. Сярод тых прадстаўнікоў турфірм, якія прыйшлі, была заўважная жывая цікавасць не толькі да навінак, але і да рамёстваў у цэлым.
«Мы адкрылі пастаянную экспазіцыю рыцарства i сярэднявечнага побыту, якая з часам будзе папаўняцца. Мы лічым, што гэта менавіта той прадукт, якога нам не хапала ў горадзе. Паколькі мы адносімся да Цэнтра культуры, то ў нас ёсць магчымасць працаваць з рыцарскім клубам „Кром“, клубам лучнiц, фрык-тэатрам, а таксама фаершчыкамi. Патэнцыял у нас велізарны, мы вырашылі скарыстацца магчымасцю і распрацавалі для гасцей цэнтра спецыяльны праект, які, мы спадзяемся, усім спадабаецца», — распавяла загадчыца цэнтра «Спадчына» Святлана Палчанкова.Аляксандр Сініцын, дырэктар бюро міжнародна-моладзевага турызму «Спутнік», застаўся задаволены прэзентацыяй цэнтра «Спадчына» і паспрабуе арганізаваць сюды свае экскурсіі.
«Добра, што адкрылі такую пляцоўку, зараз у нас ёсць дадатковы аб’ект, куды мы можам прывесці турыстаў. Думаю, многім тут будзе цікава. Сённяшнi турыст хоча інтэрактыву, ён хоча ўдзельнічаць у мерапрыемствах і розных акцыях у Гродне. Спадзяюся з дапамогай навінак у цэнтры «Спадчына» мы гэта паспрабуем ім прапанаваць.
Цяпер галоўнае, каб у цэнтры працавалі над праграмай і ўмовамі, і тады, думаю, усё будзе добра. Важна, каб турыстам прапанавалі не толькі паглядзець экспазіцыі, але і далі іх адчуць і зрабіць самім".
Цэнтр «Спадчына» гэта цэлы комплекс будынкаў і збудаванняў. Ён уключае, акрамя рэканструяванага цаглянага будынка 1939 года пабудовы, яшчэ некалькі дамкоў. У іх размяшчаюцца майстэрні жывапісу і ткацтва.
Адзін з дамкоў пабудаваны з невялікім амфітэатрам. Тут могуць выступаць фальклорныя групы, а ўнутры павільёна могуць праходзіць прэзентацыі. У цэнтры сабраны і прадстаўлены ўсе рамёствы рэгіёну. Для тых, хто хоча навучыцца рамёствам, у цэнтры працуюць студыі па розных напрамках. Секцыі для дзяцей і дарослых вядуць вопытныя рамеснікі.
У сценах цэнтра пастаянна праходзяць выставы, прысвечаныя беларускім рамёствам. Рэгулярна арганізоўваюцца творчыя сустрэчы і майстар-класы з лепшымі майстрамі горада.