На здымку корпус юрыдычнага і біялагічнага факультэтаў універсітэта ім. Янкі Купалы па вуліцы Даватара.
Два падпітыя хлопцы ў панядзелак, 6 сакавіка, каля корпуса ГрДУ на вуліцы Даватара вырашылі прыцягнуць да сябе ўвагу, страляючы са светлашумавога аўтамата. На месца здарэння прыбыла некалькі машын міліцыі, зламыснікаў хутка затрымалі.
Як паведамілі сведкі, хлопцы прыехалі на стаянку да ўніверсітэта на машыне. Вялі яны сябе абуральна, прыставалі да дзяўчат, а пасля вырашылі дастаць з багажніка аўтамат і зрабілі некалькі стрэлаў у паветра.
«Самае цікавае, што нідзе не было інфармацыі аб здарэнні, выкладчыкі маўчаць, а студэнты распаўсюджваюць розныя чуткі. Добра, што ніхто не пацярпеў», — распавёў адзін са студэнтаў, які жыве ў суседнім інтэрнаце.
У прэс-службе гродзенскай міліцыі распавялі, што стральба каля ўніверсітэта вялася не з агнястрэльнай зброі, а са светлашумавой, якая сур’ёзнай шкоды прычыніць не можа.
«Праводзіцца праверка, неўзабаве будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням зламыснікаў. Паколькі стральба была не з агнястрэльнай зброі і не прычыніла шкоды людзям, іх дзеянні падпадаюць пад кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях», — распавёў Hrodna.life афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…