Фота: commons.wikimedia.org
Сабакі змогуць чакаць на сваіх гаспадароў, што робяць закупы ў гандлёвым цэнтры Auchan на вуліцы Гэтаманьскай у Беластоку, у камфортных будках, дзе будуць міскі з вадой. Гэта толькі адна з навінак, якую можна будзе пабачыць, калі адкрыюцца новыя плошчы — цэнтр пашырыцца на 6000 кв.м. Адкрыццё запланавана на канец сакавіка, піша poranny.pl.
У новай частцы адкрыецца амаль 60 крамаў, сярод іх H&M, Toys’R’Us, Martes Sport, Komfort, English Home і іншыя. Паўсталі таксама дзве дзіцячыя пляцоўкі - усярэдзіне і звонку, а таксама дзіцячы пакой. Для сем’яў з дзецьмі падрыхтаваныя парковачныя месцы большага памеру.
На час пакупак тут можна будзе пакінуць сабаку — для яго будзе падрыхтавана ўласная будка з міскай вады.
З’явіцца пляцоўка для каворкінгу і мультымедыйны куток: там можна будзе бясплатна скарыстацца інтэрнэтам, падладаваць мабільныя прылады.
Таксама пашырыцца паркоўка — цяпер там будзе 1500 месцаў, у тым ліку 37 для людзей з інваліднасцю і 12 для сем’яў з дзецьмі і цяжарных.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…