У сакавіку ў падвалах былога кляштара кармелітаў запрацуе рэстаран «Дукат». Ён адкрыецца замест вядомай раней у Гродне «Вены». Пакуль там яшчэ вядзецца рамонт, неўзабаве ўладальнік абяцае парадаваць гараджан адкрыццём.
Нагадаем, рэстаран «Вена» закрылі на вялікі рамонт у 2016 годзе. У канцы года стала вядома, што ў старых падвалах будзе іншая ўстанова.
«Дукат — гэта грашовая адзінка, а паколькі побач банк, то мы вырашылі абраць менавіта гэтую назву. Мы ведаем гісторыю гэтых старых падвалаў і паспрабуем даць ім новае жыццё. Для нашага горада гэта вельмі важна выкарыстоўваць такія месцы, якія прасякнуты гісторыяй. Інтэр'ер рэстарана мы моцна змяняць не будзем, скляпеністыя столі і мур тых часоў будуць асновай нашай установы», — распавёў Hrodna.life ўладальнік новай установы Алег Андрэеў.
Раней, яшчэ да рэстарана «Вена», у падвалах былога кляштара кармелітаў працаваў папулярны ў савецкі час піўны бар, які ў народзе называлі «Яма».
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…