Больш за тысячу канструктараў дацкай фірмы LEGO можна ўбачыць у новай краме па вуліцы Савецкай. Сетка магазінаў «Кубики-Кирпичики» адкрыла сваю гандлёвую кропку ў цэнтры Гродна.

Падобная крама была ў Гродне ў канцы 1990-х, але пасля яе зачынілi і доўгі час знакаміты канструктар прадаваўся ў розных месцах горада, але нідзе выбар не быў настолькі поўны.

Цэны ў краме пачынаюцца ад 8 рублёў і даходзяць нават да 700 рублёў - залежыць ад памеру і складанасці набора. У краме абяцаюць самыя свежыя навінкі, фірмовыя каталогі, карты пакупнікоў са зніжкамі і розныя бонусы.

У планах — стварыць дзіцячы пакой і столік з LEGO, дзе кожны зможа паспрабаваць складваць канструктар.