Горад

Казюкі ў Гродне нагадалі, што Савецкая плошча раней была Рынкам

Гродзенскія Казюкі сабралі на Савецкай плошчы больш за 150 майстроў. Побач з беларусамі тут прадставілі свае вырабы рамеснікі з Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі. Савецкая плошча нібы вярнула сабе гістарычнае прызначэнне і зноў ператварылася ў Рынак. Гандлявалі тут самымі разнастайнымі рэчамі - ад традыцыйных вырабаў з лазы і саломкі да сучасных эка-сувеніраў са шкляных бутэлек.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Цэлы дзень на плошчы было шматлюдна і весела. Спрыяла добрае надвор’е, канцэртная праграма і шырокі выбар для пакупак.

Майстры заахвочвалі мінакоў рабіць пакупкі, нахвальвалі тавар ды абяцалі «дамовіцца» наконт коштаў. Яно і зразумела. Згодна павер’ю, гандаль на Казюках — гэта своеасаблівы прагноз. Калі пойдзе гандаль падчас свята, то і ўвесь год будзе добра працягвацца.

Сёлета гродзенскія майстры спадзяюцца, што дапаможа ў гандлі не толькі святы Казімір, але і бязвізавыя турысты.


Кірмаш «Казюкі» праходзіць у Гродне ўжо больш за 25 гадоў ў Дзень святога Казіміра, які адзначаецца 4 сакавіка. Святы Казімір — польскі каралевіч і літоўскі княжыч памёр маладым у Гродне і быў прызнаны святым. Ён лічыцца заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025