Гродзенскія Казюкі сабралі на Савецкай плошчы больш за 150 майстроў. Побач з беларусамі тут прадставілі свае вырабы  рамеснікі з Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі. Савецкая плошча нібы вярнула сабе гістарычнае прызначэнне і зноў ператварылася ў Рынак. Гандлявалі тут самымі разнастайнымі рэчамі – ад  традыцыйных вырабаў з лазы і саломкі да сучасных эка-сувеніраў са шкляных бутэлек.


Спонсар рубрыкі “Горад”“Пліт-мар” ТАА (аб’яднанне “Група кампаній Белпліта”).

Казюкі ў Гродне нагадалі, што Савецкая плошча раней была РынкамРабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Казюкі 2017 (1)

Цэлы дзень на плошчы было шматлюдна і весела. Спрыяла добрае надвор’е, канцэртная праграма і шырокі выбар для пакупак.

Казюкі 2017 (23)

Майстры заахвочвалі мінакоў рабіць пакупкі, нахвальвалі тавар ды абяцалі “дамовіцца” наконт коштаў. Яно і зразумела. Згодна павер’ю, гандаль на Казюках – гэта своеасаблівы прагноз. Калі пойдзе гандаль падчас свята, то і ўвесь год будзе  добра працягвацца.

Казюкі 2017 (5)

Сёлета гродзенскія  майстры спадзяюцца, што дапаможа ў гандлі не толькі святы Казімір, але і бязвізавыя турысты.

Казюкі 2017 (12)


Кірмаш “Казюкі” праходзіць у Гродне ўжо больш за 25 гадоў ў Дзень святога Казіміра, які адзначаецца 4 сакавіка. Святы Казімір — польскі каралевіч і літоўскі княжыч памёр маладым у Гродне і быў прызнаны святым. Ён лічыцца заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў.