Матч у Лідзе супраць мясцовай каманды, які прайшоў 2 сакавіка, прынёс “Нёману” чацвёртую і апошнюю перамогу ў серыі. Яна дазволіла камандзе Сяргея Пушкова бесперашкодна выйсці ў паўфінал Кубка прэзідэнта.

У апошнім матчы “Ліда” прадэманстравала баявы хакей і яшчэ да трэцяга перыяду захоўвала шанцы на станоўчы вынік. Але ў апошняй дваццаціхвілінцы “Нёман” здолеў рэалізаваць свае моманты і завяршыў матч чарговай разгромнай перамогай, якая дазволiла выйсцi ў паўфінал.

“Ліда” – “Нёман” 2:6 (0:1, 1:0, 1:5)

Галы:
15.40 0:1 – Баярчук (Кліменка, Гарбачэнка)
36.52 1:1 – Валько (Якаўлеў)
42.38 2:1 – Корсакаў (Хілько)
43.33 2:2 – Рэмезаў (Маркоўскі, Стэфановіч)
47.57 2:3 – Баярчук (Коршунаў, Бадун, – бол.)
49.23 2:4 – Стэфановіч (Метлюк, Кліменка)
52.20 2:5 – Баярчук (Бадун, С.Маляўка)
56.53 2:6 – Лісічкін (Рэмезаў, Стэфановіч)

Ужо вядома, што ў паўфінале «Нёман» сустрэнецца з «Гомелем”, які ў чатырох матчах быў мацнейшым за “Металург”. Серыя паміж супернікамі стартуе ў Гродне 12 сакавіка.

У другой паўфінальнай пары згуляе «Юнацтва» супраць пераможцы серыі «Шахцёр» – «Дынама-Маладзечна».