Горад

Хуліганы размалявалі дамы і дзверы касцёла ў цэнтры Гродна

Невядомыя ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка размалявалі каля дзясятка будынкаў па вуліцах Маладзёжнай, Свярдлова і Парыжскай Камуны ў Гродне. Пасля сябе хуліганы пакінулі незразумелыя запісы, цяпер іх шукае міліцыя.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Размалёўвалі сцены і дзверы будынкаў блакітнай і белай фарбай. Падобныя запісы ў гэтым раёне з’яўляліся і раней, але ў такой колькасцi i памерах — упершыню.

Па факце праводзіцца праверка, узбуджана крымінальная справа па артыкуле 341 КК (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). Парушальнікам пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штраф, або арышт на тэрмін да трох месяцаў, расказалі ў прэс-службе гродзенскай міліцыі.

Таксама ў міліцыі адзначылі, што сёлета гэта першы выпадак, калі хуліганы масава размалявалі будынкi ў горадзе.

«Мы малюем — ўпрыгожваем»

Пенсіянерка Галіна Андрэеўна жыве на вуліцы Свярдлова. Яна не раз назірала каля свайго дома за групай падлеткаў, якія чымсьці размалёўваць сцены.

«Я бачыла і рабіла заўвагі. Самае цікавае, што яны выбіраюць такія будынкі, якія толькі пафарбавалі. Аднойчы паспрабавала зрабіць ім заўвагу, а яны мне ў адказ: „Ой, што вы цёця, мы малюем — упрыгожваем. Нам дазваляюць“. Выглядаюць яны як звычайныя хлопцы, на выгляд можа гадоў 14−15».

Не спыніла хуліганаў і брама Брыгіцкага касцёла. Яна таксама, як дзверы і сцены дамоў, апынулася размаляванай.

Дурныя малалеткi

Чалавек, набліжаны да нефармальнай культуры ў Гродне, які папрасіў застацца невядомым, распавёў Hrodna.life, што гэта справа рук пэўнай банды, якая такім чынам робіць пазнакі.

«Наколькі я разумею гэтых хлопцаў, гэта таг іх каманды [подпіс або пазнака, якая, як правіла, наносіцца маркерам або фарбай]. Магу сказаць, што такой справай вопытныя мастакі і графіцісты займацца не будуць. Я маю думку, што гэтым займаюцца дурныя малалеткі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025