Трэцюю перамогу ў серыі плэй-оф паміж “Нёманам” і “Лідай” атрымалі гродзенскія хакеісты. На гэты раз матч праходзіў у Лідзе і там каманда Сяргея Пушкова не пакінула шанцаў свайму суперніку, абыграўшы яго з лікам 7:1.

Трэці матч і трэцяя буйная перамога гродзенцаў. Для выхаду ў наступную стадыю чырвона-чорным засталася адна перамога.

“Ліда” – “Нёман” 1:7 (1:2, 0:1, 0:4)

галы:
03.47 0:1 – Лакканен (Лісічкін)
04.31 0:2 – Лакканен (Марчанка, Пасют)
18.54 1:2 – Волес (Кiрпiчонак, Кавалевіч, – бол.)
27.55 1:3 – Пасют (Метлюк, Лакканен)
40.18 1:4 – Баярчук (С.Маляўка, Бадун)
43.32 1:5 – Баярчук (А.Маляўка, С.Маляўка)
50.25 1:6 – Стэфановіч (Марчанка)
53.51 1:7 – Кіслы (Стэфановіч, – бол.)

Чацвёрты матч паміж супернікамі пройдзе 2 сакавіка таксама ў Лідзе.

Лік у серыі (да 4-ох перамог): “Нёман” – “Ліда” 3:0