У сярэдзіне лютага будаўнікі прыбралі агароджу на вуліцы Замкавай, 21 і паказалі гродзенцам новабудоўлю, якую ўзводзілі амаль два гады. На першым паверсе ў тэставым рэжыме ўжо працуе рэстаран «Бакст», а на другім паверсе неўзабаве можа адкрыцца хостэл.


Спонсар рубрыкі - «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

На Замкавай паказалі новабуд з рэстаранам і, магчыма, хостэламРабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Недасведчаны чалавек можа падумаць, што новы будынак на Замкавай — насамрэч стары і мае нейкую гісторыю. Гэта і намагаўся зрабіць інвестар, будуючы ў гістарычным цэнтры. Нагадаем, яшчэ ў 2015 годзе на гэтым месцы знаходзіўся савецкi будынак, дзе калісьці размяшчаўся дзіцячы сад, будаўнічае ўпраўленне № 85, затым чытальная зала абласной бібліятэкі імя Карскага.

На Замкавай паказалі новабуд з рэстаранам і, магчыма, хостэлам
Так выглядаў будынак да зносу, 2015 г. (фота А. Хацько)
Гісторык Мечыслаў Супрон адзначае, што новы будынак адрозніваецца ад таго, якi там раней знаходзіўся, і цяпер ён вельмі вылучаецца.

«Згодна абавязацельствам, якія, калі не памыляюся, узяў на сябе заказчык, будынак павінен быў адпавядаць старому будынку пасляваеннага часу, які стаяў на гэтым месцы і быў зруйнаваны. Аднак відавочна, што яго развярнулі фасадам на 90 градусаў, значна завысілі і прыбудавалі мансардны паверх. Калі раней ён быў непрыкметным і губляўся сярод дрэў, якія раслі побач, то цяпер вельмі кідаецца ў вочы.

Наконт эстэтычнай вартасці новабуда таксама ўзнікае шмат пытанняў. Калісьці на гэтым месцы размяшчаліся каралеўскія канюшні, якія згарэлі падчас пажару ў 1899 г. На мой погляд, варта было б аднавіць хоць фрагмент тых гістарычных збудаванняў, акуратна ўпісаўшы ў новы аб’ём. Акрамя таго, месца, дзе вялася будоўля, з’яўляецца вельмі каштоўным у археалагічным плане, аднак раскопкi ў гэтым месцы не праводзілася", — адзначыў гicторык.

Археолагам прыйшлося толькі назіраць за будаўнічымі работамі і за тым, як у культурны пласт забівалі сваі. Дбайных раскопак там не праводзіліся, хаця раён вуліцы Замкавай — адзін з самых старых у Гродне.

Падчас будаўнічых работ
Падчас будаўнічых работ
У новым будынку адкрыўся рэстаран з інтэрнацыянальнай кухняй, які носіць імя знакамітага ўраджэнца Гродна — «Бакст». Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме, афіцыйнае адкрыццё — хутка. На другім паверсе заканчваецца рамонт, пасля ўсе памяшканні здадуць у арэнду. Ёсць верагоднасць, што там будзе хостэл.