Летам 2016 года рэканструктары эпохі вікінгаў на сярэднявечнай ладдзі праплылі па Нёмане з Гродна да Балтыйскага мора. Цяпер у сеціве з’явілася відэа пра іх падарожжа.
Экспедыцыя рэканструктараў пачалася 14 ліпеня, а скончылася праз два тыдні ў літоўскай Клайпедзе на «Свяце мора». Там беларусы прынялі ўдзел у парадзе.
Карабель, на якiм вікінгi разам з добраахвотнікамі плылi да мора, называецца «Яцвяг». Ён пабудаваны ў адпаведнасці з арыгіналам знаходкі X стагоддзя для суднаходнага праекта «Спадарожны вецер». Дракар мае даўжыню 14 метраў і змяшчальнасць да 20 чалавек.
«У нас не было навуковых або рэкламных мэтаў. Важней за ўсё экспедыцыя была для саміх удзельнікаў. Для звычайнага чалавека гэта шанец далучыцца да сапраўднай прыгоды. Адарвацца ад звыклага і пагрузіцца ў атмасферу гісторыі, прыроды і падарожжа. Яшчэ было прыемна ў Клайпедзе прадстаўляць Беларусь і адчуваць гонар за нас усіх», — распавёў Hrodna.life аўтар відэа Павел.
Плануецца выпуск яшчэ аднаго відэа — дакументальнага. Ці паплывуць рэканструктары ў гэтым годзе ў чарговае падарожжа, пакуль яшчэ не вядома. Іх «Яцвяг» цяпер знаходзіцца ў Нясвіжы, дзе карыстаецца, у добрае надвор’е, попытам сярод турыстаў.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…