У чацвер 16 лютага пасля міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У гэты дзень гродзенскі “Нёман” гасцяваў у Маладзечне, дзе ўпэўнена абыграў мясцовае “Дынама”.

Гульня ў Маладзечне для каманд значыла многае, бо за тры туры да плэй-оф і ў гродзенцаў, і ў “Дынама” ёсць шанцы палепшыць сваё становішча ў турнiрнай табліцы.

У першым перыядзе каманды шайбаў не закінулі. А вось ужо ў другой дваццаціхвілiнцы гродзенцы разышліся і закінулі гаспадарам тры шайбы. Вызначыліся А.Маляўка, Стэфановіч і Баярчук. У заключным перыядзе супернікі абмяняліся закінутымі шайбамі. Спачатку Амбражэйчык размачыў лiк, а кропку ў матчы паставіў Сяргей Маляўка.

“Дынама-Маладзечна” – “Нёман” 1:4 (0:0, 0:3, 1:1)

галы:
28:44 0:1 – А.Маляўка (Коршунаў, Бадун, – бол.)
33:43 0:2 – Стэфановіч (Брыкун, Рэмезаў)
34:15 0:3 – Баярчук (С.Маляўка)
46:41 1:3 – Амбражэйчык (Журня, Шагаў)
51.43 1:4 – С.Маляўка (Коршунаў, – бол.)

Лідар турнірнай табліцы «Юнацтва» на выезде абыграла з буйным лікам “Металург” і цяпер мае ў сваім актыве 96 ачкоў, у гродзенцаў жа 92. Да плэй-оф застаецца 2 матчы, але хто зойме першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце яшчэ невядома.

Наступную гульню “Нёман” правядзе ў Гродне. У нядзелю, 19 лютага, каманда Сяргея Пушкова будзе прымаць ХК “Гомель”.