У заключным туры гродзенскія дзяўчаты атрымалі перамогу ў сямі матчах, у тым ліку і над галоўнымі канкурэнткамі. Перамога ў чэмпіянаце дала “Рытму” пуцёўку на ўдзел у Кубку Еўрапейскіх Чэмпіёнаў у наступным годзе.

Перад трэцім турам розніца паміж гродзенскім клубам і смалявіцкай “Вікторыяй” складала 2 ачкi. Але ў апошніх матчах “Рытму” не было роўных – ва ўсіх гульнях гродзенскім дзяўчатам удалося атрымаць перамогу. “Вікторыя” жа ў гэтым туры згуляла 2 гульні ўнічыю, дзе і страціла важныя ачкi. Сталічная ж каманда змагла скараціць адставанне – матч з “Вікторыяй” завяршыўся з лікам 4:4.

У выніку чэмпіёнскі тытул дастаўся “Рытму”, “Вікторыя” з срэбрам, а бронзавыя ўзнагароды ў ХК “Мінск”.

Усяго ў чэмпіянаце было тры туры, у кожным з іх гулялі па некалькі матчаў. Трэці тур быў самы важны і адказны, бо прынцыповыя супернікі “Мінск” і “Вікторыя” ішлі побач. Нам любой цаной патрэбныя былі толькі перамогі ва ўсіх гульнях, каб стаць чэмпіёнамі. Дзякуючы нашым намаганням мы гэтага дамагліся і ў наступным годзе забяспечылі сабе ўдзел у Кубку Еўрапейскіх Чэмпіёнаў”, – распавяла капітан “Рытма” Вольга Шынтар.

Зараз у планах у гродзенскай каманды рыхтавацца да летняга чэмпіянату Беларусі, які пачнецца ў красавіку.