З 13-га лютага на скрыжаванні Віленскай і Савецкай адкрыўся фірмовы магазін «Камунарка». Разынкай новай установы будзе кавярня на 19 месцаў, дзе гродзенцам будуць прапаноўваць гарачы шакалад і спецыяльна распрацаваныя кандытарскія вырабы ручной працы.
Размясцілася крама з кавярняй на першым паверсе бізнес-цэнтра «На Віленскай» (будынак даўняга рэстарана «Беласток»). На агульнай плошчы амаль 200 кв.м. у адной зале ёсць крама з самаабслугоўваннем, а ў іншай — кавярня са столікамі і канапамі.