«Мы вярнуліся надоўга» — менавіта так перад выступам сказаў журналістам Віталь Гуркоў. Доўгачаканы канцэрт гурта Brutto адбыўся ў Гродне ў нядзелю 12 лютага.
Шматлікіх фанатаў творчасцi Сяргея Міхалка і кампаніі не збянтэжыў пільны контроль міліцыі на ўваходзе — усе былі ў прадчуванні. З моманту стварэння Brutto яшчэ ані разу не выступаў у Гродне — тут іх чакалі. Гэта пацвердзіла наведвальнасць канцэрту ў Лядовым палацы.
На канцэрце была і моладзь, і пенсіянеры, нехта прыйшоў з дзецьмі. Самы запамінальны момант гродзенскага канцэрту адбыўся ў час выканання пеcнi «Не быць скотам». У гэты момант у натоўпе запалілі фаеры, якія на працягу песні асвятлялі ўсю пляцоўку.
Гродна стаў трэцiм горадам у Беларусі, дзе Brutto выступілі з праграмай «Double Hot». У яе ўвайшлі лепшыя трэкі гурта з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…