Падводзім вынікі конкурса, у якім мы разыгрывалі два білеты на канцэрт гурта Brutto ў Гродне. Усяго конкурснае заданне – зрабіць сэлфі з афішай канцэрта – выканала 7 чалавек. Сярод іх генератар выпадковых лічбаў random.org выбраў удзельніка №1. Мікалай Пейц, віншуем цябе! Мы звяжамся з табой, каб перадаць табе білеты.
А вось і ўсе удзельнікі. Пераможца ідзе першым. Але мы вырашылі ўзнагародзіць дадаткова яшчэ двух чалавек.
Самы неверагодны выраз твару – у Аляксандра Карпава (№6). А Зміцер Шчыглінскі (№3) сфатаграфаваўся на фоне самай вялікай афішы. Яны атрымаюць ад нас суцяшальныя прызы – фірмовыя кубкі Hrodna.life.
Дзякуй усім за ўдзел і заставайцеся з Hrodna.life!









