Дадаць навіну
Серада, 17 кастрычніка 2018, 16:05

Выйграй білеты на Brutto ад Hrodna.life!

Ужо ў гэтыя выходныя, 12 лютага, у Гродне выступіць гурт Brutto. Калі вы яшчэ не набылі білеты, то маеце выдатную магчымасць атрымаць іх у падарунак ад Hrodna.life.

Каб атрымаць два бясплатныя білеты на канцэрт Brutto трэба падпісацца на адзін з нашых каналаў рассылкі інфармацыі:

– канал у Telegram

– паблік-чат у Viber

email рассылка

Цягам дня падпісчыкі атрымаюць паведамленне з конкурсным заданнем. Сярод тых, хто яго выканае, мы разыграем шляхам лёсавання два білеты на Brutto.


Конкурснае заданне мы разаслалі 10 лютага ў 15.00. Цяпер публікуем яго таксама тут, каб паўдзельнічаць маглі ўсе чытачы.

Неабходна зрабіць сэлфі на фоне афішы канцэрта Brutto і выслаць яго нам на email [email protected] або ў Instagram Direct. Абавязкова трэба напісаць сваё імя і прозвішча, а таксама нумар тэлефона.

Дасылаць сэлфі можна да 11 лютага, 10.00. Пасля, у 12.00 мы выберам пераможцу з дапамогай генератара выпадковых лічбаў.


BRUTTO едуць у тур па гарадах Беларусі! У Гродне музыкі выступяць 12 лютага ў Лядовым палацы: у рамках тура гурт прадставіць сваю новую праграму «Double Hot».

У праграму «Double Hot» ўвайшлі лепшыя трэкі BRUTTO з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама залатыя хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў. Група пракацілася з «Double Hot» па гарадах Украіны, Амерыкі і Еўропы, і, вядома, гучна прэзентавала праграму ў Гомелі. Ужо на радзіме да BRUTTO далучылася знакамітая духавая секцыя «Ляпісаў» і, безумоўна, гучанне групы стала яшчэ гучней, сакавіцей і цікавей.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: