Гродзенская абласная арганізацыйная структура БФСТ «Дынама» прапануе актыўным гараджанам 11 і 12 лютага паўдзельнічаць у турніры «Штрафны кідок», які адбудзецца на катку па адрасе БЛК, 17.
«Кожны, хто аплаціць на выходных паслугі катка „Дынама“, аўтаматычна стане ўдзельнікам нашага турніру. Удзельнікам трэба будзе зрабіць клюшкай тры кідкі шайбай па варотах, якія будзе абараняць муляж вратара. Наш турнір будзе праводзіцца ў дзвюх катэгорыях: „дарослыя“ і „дзеці“ (да 14 гадоў). Лепшых узнагародзім», — распавёў намеснік старшыні БФСТ «Дынама» Юрый Сіткевіч.
Арганізатары падрыхтавалі прызы: спартовыя касцюмы, сумкі для спартыўнага абутку, бейсболкі і іншае.
Пачатак турніру 11 і 12 лютага ў 14.00.