Каля 40 аматараў рок-паэзіі сабралася 5 лютага ў бары BEERлога на канцэрт лідара магілёўскага гурта «Сердце дурака» Цімафея Яравікова.
Выканаўца не толькі спяваў і граў на гітары, але і чытаў свае вершы. На вечары выступіў і саліст групы «Самі Свої» Алег Сухараў, які на мерапрыемства трапіў выпадкова.
Цімафей Яравікоў распавёў, што яму падабаецца выступаць у Гродне.
«У меня зараз не меней за 150 канцэртаў на год, але нават пры такім шчыльным графіку я заўсёды знайду магчымасць выступіць у Гродне, бо гэта для мяне другі родны горад. Тут неперадавальная атмасфера. Хацелася б завітаць у Гродна хаця б на тыдзень, каб наведаць улюбёныя мясціны і паразмаўляць са старымі сябрамі».
Канцэрт адбыўся дзякуючы арганізацыйным намаганням Паўліны Жылко і Гродзенскай піўной лігі, якая прывезла пакаштаваць піва і медавуху з крафтавай піваварні «Пан Качын».