Уласны лазерна-спэктральны аналізатар хваляй 1064 Нм з’явіўся ў адной з навуковых лабараторый ГрДУ дзякуючы перадачы з інстытута фізыкі НАН Беларусі. Падобнае дарагое абсталяванне ёсць толькі ў Мінску: у акадэміі навук і БДУ. Маладыя спецыялісты ўніверсітэта вырашылі праверыць лазер на творах мастацтва, якія знаходзяцца ў экспазіцыі і ў фондах гістарычна-археалагічнага музея.

Праверка карцін адбываецца праз уздзеянне лазернага выпраменьвання на пігмент фарбы. На паверхні карціны атрымліваецца плазма, паводле якой і аналізуюць элементна-хімічны склад фарбы. Уздзеянне імпульса лазера мінімальнае, каб не пашкодзіць алей і палатно.

лазер у музеі 008

У фарбе даследчыкаў цікавіць склад і працэнтныя суадносіны хімічных элементаў. Потым, кіруючыся адмысловай камп’ютарнай базай дадзеных спектральных ліній, акрэсліваецца пігменты, якія ўваходзяць у склад гэтай фарбы.

У базе вызначаныя перыяды ўжывання і месца распаўсюду тых ці іншых відаў фарбаў, адпаведна дзякуючы такім дадзеным можна вызначыць перыяд узнікнення твора мастацтва і мажліва нават яго аўтара. Напрыклад, у белых фарбах тых часоў выкарыстоўваўся свінцовыя ці цынкавыя бялілы, а ў чырвоных — ртуць. Вядома, зараз фарбы істотна адрозніваюцца ад фарбаў таго ж ХІХ ст.

лазер у музеі 006

«Праўда, для таго каб правесці даследванне той-жа меркаванай карціны Малевіча, якая знаходзіцца ў экспазіцыі гродзенскага музея, неабходна правесці аналіз устаноўленых карцін Малевіча, якія знаходзяцца ў музейных зборах Масквы, Пецярбурга, — дзеліцца праблемамі адзін з маладых універсітэцкіх навукоўцаў Мікалай. — На ўсё гэта перадусім не хапае фінансавання, нават для таго каб з’ездзіць на дадатковыя даследаванні ў тыя-ж рас йскія музеі. Хаця б з’ездзіць падзяліцца і пераняць досвед нашых калегаў за мяжой».