Горад

Знайсці другую палавінку прапануюць гродзенцам на «Хуткіх спатканнях»

Неўзабаве ў Гродне з’явяцца «Хуткія спатканнi». Удзельнікі ў кавярні за вечар змогуць мець ажно дзесяць спатканняў з супрацьлеглым полам, а адмысловыя анкеты дапамогуць атрымаць кантакты таго хлопца ці той дзяўчыны, якія, верагодна, будуць табе цікавыя.

Праект у Гродна прывезла мінчанка Ірына Нечай, якая паспяхова праводзіла «Хуткія спатканні» ў сталіцы.

«У месяц мне ўдавалася праводзіць 2−3 сустрэчы. Колькасць людзей кожны раз была рознай, але „Хуткія спатканнi“ ў Мінску дакладна карысталіся поспехам. Зараз я пераехала ў Гродна, а паколькі гэтая справа прыносіла мне вялікае задавальненне, я вырашыла заняцца спатканнямі і ў Гродне», — распавядае Ірына.

«Хуткія спатканнi» гэта:

— 10 спатканняў за 1 вечар,

— кожнае спатканне доўжыцца 7 хвілін,

— рэстаран у самым цэнтры Гродна,

— некалькі узроставых груп, каб кожны меў зносіны з тымі, з кім яму будзе цікава,

— запальваючы вядучы і афтэрпаці.

З месцам правядзення «Хуткіх спатканняў» у Гродне Ірына яшчэ не вызначылася.

Як гэта будзе праходзіць:

У кафэ будзе збірацца 10 хлопцаў і 10 дзяўчат. У кожнага з іх будзе свой бэйдж з нумарам і анкета ўдзельніка. Дзяўчаты сядаюць бліжэй да сценкі, а хлопцы кожныя 7 хвілін па крузе перасаджваюцца. Пасля 5 спатканняў робіцца перапынак, потым яшчэ 5 спатканняў. Удзельнікі запаўняюць і здаюць анкеты. Калі арганізатары бачаць супадзенні паміж хлопцам і дзяўчынай, іх абменьваюць кантактамі. Пасля спатканняў праводзіцца афтэрпаці. Напрыклад, гульня ў мафію.

Прыняць удзел у «Хуткіх спатканнях» могуць людзі двух узроставых катэгорый: першая ва ўзросце ад 18 да 25, другая ад 26 да 35.

Ірына распавядае, што ў асноўным пасля такіх хуткіх спатканняў зносіны паміж людзьмі працягваецца. Зрэшты, для гэтага іх і праводзяць. Былі «Хуткія спатканні», вынікам якіх рабілася вяселле.

Каб даведацца, дзе і калі будуць праходзіць «Хуткія спатканнi» у Гродне, варта сачыць за групай у Вконтакте.

Некалькі здымкаў з «Хуткіх спатканняў» у Мінску:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025