Неўзабаве ў Гродне з’явяцца “Хуткія спатканнi”. Удзельнікі ў кавярні за вечар змогуць мець ажно дзесяць спатканняў з супрацьлеглым полам, а адмысловыя анкеты дапамогуць атрымаць кантакты таго хлопца ці той дзяўчыны, якія, верагодна, будуць табе цікавыя.
Праект у Гродна прывезла мінчанка Ірына Нечай, якая паспяхова праводзіла “Хуткія спатканні” ў сталіцы.
“У месяц мне ўдавалася праводзіць 2-3 сустрэчы. Колькасць людзей кожны раз была рознай, але “Хуткія спатканнi” ў Мінску дакладна карысталіся поспехам. Зараз я пераехала ў Гродна, а паколькі гэтая справа прыносіла мне вялікае задавальненне, я вырашыла заняцца спатканнямі і ў Гродне”, – распавядае Ірына.
“Хуткія спатканнi” гэта:
– 10 спатканняў за 1 вечар,
– кожнае спатканне доўжыцца 7 хвілін,
– рэстаран у самым цэнтры Гродна,
– некалькі узроставых груп, каб кожны меў зносіны з тымі, з кім яму будзе цікава,
– запальваючы вядучы і афтэрпаці.
З месцам правядзення “Хуткіх спатканняў” у Гродне Ірына яшчэ не вызначылася.
Як гэта будзе праходзіць:
У кафэ будзе збірацца 10 хлопцаў і 10 дзяўчат. У кожнага з іх будзе свой бэйдж з нумарам і анкета ўдзельніка. Дзяўчаты сядаюць бліжэй да сценкі, а хлопцы кожныя 7 хвілін па крузе перасаджваюцца. Пасля 5 спатканняў робіцца перапынак, потым яшчэ 5 спатканняў. Удзельнікі запаўняюць і здаюць анкеты. Калі арганізатары бачаць супадзенні паміж хлопцам і дзяўчынай, іх абменьваюць кантактамі. Пасля спатканняў праводзіцца афтэрпаці. Напрыклад, гульня ў мафію.
Прыняць удзел у “Хуткіх спатканнях” могуць людзі двух узроставых катэгорый: першая ва ўзросце ад 18 да 25, другая ад 26 да 35.
Ірына распавядае, што ў асноўным пасля такіх хуткіх спатканняў зносіны паміж людзьмі працягваецца. Зрэшты, для гэтага іх і праводзяць. Былі “Хуткія спатканні”, вынікам якіх рабілася вяселле.
Каб даведацца, дзе і калі будуць праходзіць “Хуткія спатканнi” у Гродне, варта сачыць за групай у Вконтакте.
Некалькі здымкаў з “Хуткіх спатканняў” у Мінску:








