У пачатку лютага гродзенская каманда па страйкболу “Mad Elks” (“Шалёныя алені”) вярнулася дадому з прэстыжных расійскіх спаборніцтваў Airsoft Winter Challenge 2017, дзе заняла другое месца. Як гродзенцам удалося паспяхова выступіць у Расii і пра страйкбол агулам распавёў Hrodna.life прадстаўнік каманды Сяргей.

Страйкбольныя спаборніцтвы праходзiлi 4 лютага ў Санкт-Пецярбургу. У іх удзельнічалі штурмавыя групы, у тым ліку прадстаўнікі сілавых структур.

“Наогул, мэта нашай каманды – перамога ў спаборніцтвах АТАС [найбуйнейшыя на тэрыторыі СНД], але, даведаўшыся пра аналагічны турніры ў Санкт-Пецярбургу, мы вырашылі зявiць пра сябе і там. Удзел у спаборніцтвах такога ўзроўню заўсёды выклікае хваляванне, а ўлічваючы , што сярод удзельнікаў было некалькі каманд, якiя прадстаўлялi сілавыя структуры, мы лічым наш выступ вельмі паспяховым і задаволеныя вынікам”, – распавядае прадстаўнік гродзенскай каманды Сяргей.

3
У гэтым годзе камандзе “Mad Elks” спаўняецца 10 гадоў. Гэта першая страйкбольная каманда Гродна.

“Менавiта спартыўным страйкболам мы пачалі займацца ў 2015 годзе, за гэты невялікі прамежак часу нашай камандзе атрымалася перамагчы ў кваліфікацыі АТАС 2016, заняць другое месца ў міжнародных спаборніцтвах страйкбольных штурмавых груп АТАС, якія праходзілі ў Мінску, а таксама паспяхова выступіць на AWC 2017 у Санкт-Пецярбургу”.

Сяргей адзначае, што спаборніцкі страйкбол ў Беларусі не надта распаўсюджаны і, як след, каманд, здольных прыняць удзел у міжнародных спаборніцтвах, у краіне вельмі няшмат.

“Калі параўноўваць з нашымі суседзямі, то там у спаборніцтвах разам са звычайнымі камандамі прымаюць удзел зборныя сілавых структур. А гэта значна павышае ўваходную планку і агульны ўзровень падрыхтоўкі ўсіх гульцоў”.

Гуляць у стайкбол можа кожны

Прафесійна займацца страйкболам – дарагое задавальненне, але многія гульцы паступова закупляюцца рыштункам. Таксама існуюць пракаты, дзе можна арандаваць форму ізброю на гульнi.

“Цяжка ацаніць кошт гульні ў страйкбол. Гуляючы не занадта часта, чалавек можа браць рыштунак на пракат і абмяжоўвацца выдаткамі ў 10-20 рублёў за адну гульню.

Можна выдаткаваць суму ў межах 300 рублёў. Гэтага хопiць на пакупку стартавага камплекта рыштунку – прывад [зброя] і абарона твара. Верхняй планкі не існуе – можна купляць рыштунак, якi выкарыстоўваецца ў рэальных сілавых структурах, затрачваючы пры гэтым тысячы долараў. У Гродне няма крамаў, якія гандлююць страйкбольнымi прывадамі, бліжэйшае месца – Мiнск”.

Узрост гульцоў 25-40 гадоў

Збіраюцца гродзенскія аматары страйкбола кожную нядзелю, незалежна ад пары года. У сярэднім на гульні прыходзіць 20-40 чалавек. У горадзе лік гульцоў ідзе на сотні.

“Мы стараемся папулярызаваць страйкбол і рэгулярна прадстаўляем 1-2 камплекты для пачаткоўцаў бясплатна. Ёсць людзі, якія займаюцца камерцыйным пракатам, але мы да іх не маем адносін.  Гуляюць у страйкбол зусім розныя людзі розных прафесій. Іх узрост ад 25-40 гадоў. Каб быць у курсе гульняў па страйкболе ў Гродне, прапануем сачыць за навінамі ў нашай групе, дзе ёсць падрабязныя анонсы ўсіх мерапрыемстваў”.

Даведка

Страйкбол – (ад англ. Strike – удар, ball – шар) або эйрсофт (англ. Airsoft) – некамерцыйная, камандная, ваенна-спартыўная гульня з выкарыстаннем “мяккай пнеўматыкі”, якая называецца ў страйкбалістаў “прывад”.

У гульні ўдзельнічаюць дзве альбо больш каманд. У розных краінах і на розных гульнях ужываюцца розныя правілы, але гэтыя правілы ніколі не могуць супярэчыць асноўным правілам страйкбола.

У адрозненні ад пейнтбола, страйкбольныя гульні часцей за ўсё праводзяцца на спецыяльна падрыхтаваных арэнах. У месцах, дзе могуць быць адкрытыя люкі, ямы, закінутыя будынкі, калючы дрот трэба заўсёды быць вельмі ўважлівым.

Арганізатары страйкбольных мерапрыемстваў праводзяць жорсткі інструктаж па тэхніцы бяспекі з удзельнікамі гульні, а таксама правяраюць ахову вачэй для пазбягання няшчасных выпадкаў.