Вуліца абаронцы Гродна Тадэка Ясіньскага можа з’явіцца ў Беластоку ўжо ў сакавіку

У Беластоку ў межах дэкамунізацыі змянілі назвы 10 вуліц. Апошняй застаецца вуліцы Жымоўскага. Жыхары вырашылі, каб яе назвалі ў гонар святога Юрыя, але дэпутаты гарадскога савету хацелі б, каб яна называлася вуліцай Тадэвуша Ясіньскага — героя абароны Гродна ў верасні 1939 года.

У анкетах жыхары Беластока далі перавагу св. Юрыю (św. Jerzemu). У яго гонар названы касцёл і царква ў гэтым раёне. Ясіньскі заняў другое месца, але ў яго шмат прыхільнікаў сярод правых, якія зараз пры ўладзе. Таму дэпутаты гарадскога савета ад кіруючай партыі PiS прапануюць, каб сённяшнюю вуліцу Жымоўскага падзяліць на дзве: адну назваць імем святога, другую — імем 13-гадовага абаронцы Гродна. Рашэнне па гэтай справе можа быць прынята ў сакавіку.

На сайце газеты Kurier Poranny ў апытанні чытачоў 85% прагаласавала супраць падзелу вуліцы на дзве новыя.

Навошта змяняць назвы вуліц?

Ад 2 верасня 2016 года ў Польшчы забароненая прапаганда камунізму і іншых таталітарызмаў, у тым ліку праз назвы вуліц і аб’ектаў. Менавіта таму па ўсёй краіне прыйшлося змяняць назвы вуліц, што засталіся яшчэ з часоў камунізму. Вуліцы павінны змяніць назвы да 2 верасня 2017 года.

Раней, пачынаючы з 1989 года, у Беластоку «дэкамунізавалі» ўжо 27 назваў вуліц: зніклі вуліцы Дзяржынскага, Гагарына, Гамулкі, Леніна, 27 ліпеня і іншыя.

Дзе ўжо ўвекавечаны Ясіньскі?

У Польшчы іменем Ясіньскага названы вуліцы ў Сахачаве, Кэндзежыне-Козьле і Вроцлаве. У 2009 годзе прэзідэнт Лех Качыньскі адзначыў хлопчыка пасмяротна Камандорскім Крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. Гэта трэці па значнасці ордэн у Польшчы — пасля Ордэна Белага Арла і Virtuti Militari.


Чытай таксама: Гістарычны комікс пра абарону Гродна ў 1939 годзе: дзе праўда, а дзе паліткарэктнасць?


Дарэчы

У Беластоку недалёка ад вуліцы Жымоўскага ўжо ёсць вуліца з падобнай назвай — Гродзенскіх Арлянятаў (Oląt Grodzieńskich), то бок дзяцей і моладзі, якія аддалі жыццё, змагаючыся з савецкім агрэсарам у верасні 1939 года.

Колькі каштуе змяніць назвы вуліцы?

Змена шыльдаў на 11 вуліцах каштуе каля 15 тыс. злотых (3,5 тыс. еўра). Часткова гэтыя кошты будуць аплочаныя самімі жыхарамі, часткова — гарадскім бюджэтам. Пры гэтым няма неабходнасці змяняць ніякіх дакументаў - яны будуць дзейсныя і са старым адрэсамі да канца тэрміну дзеяння.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025