Дзве хуткія шайбы ў суботу 4 лютага прынеслі “Нёману” ў Салігорску чарговую перамогу над “Шахцёрам”.

Камандзе Сяргея Пушкова спатрэбiлася ўсяго 3,5 хвіліны, каб закінуць вырашальныя шайбы ў матчы. Спачатку вызначыўся дакладным і эфектным кідком Лакканен. А праз дзве хвіліны гродзенцы рэалізавалі колькасную перавагу, закiнуў Стэфановіч.

“Шахцёр” – “Нёман” 0:2 (0:2, 0:0, 0:0)

Галы:
01.20 0:1 – Лакканен (Пасют)
03.34 0:2 – Стэфановіч (Кіслы, Сцяпанаў, – бол.)

Лідар турнірнай табліцы “Юнацтва” прайграў “Дынама-Маладзечна” і гэта дазволіла “Нёману” зноў наблізіцца да вяршыны табліцы. У мiнскай каманды зараз  93 ачкі, а ў “Нёмана” – 89. Да плэй-оф застаецца яшчэ тры гульнi.

Пасля невялікага міжнароднага перапынку чэмпіянат Беларусі адновіцца ў чацвер 16-га лютага. Менавiта ў гэты дзень у Маладзечне “Нёман” сустрэнецца з мясцовым “Дынама”.