Каля 40 чорна-белых здымкаў, знятых Наталляй Дораш у Гродне ў 70−80-ыя гады ХХ стагоддзя, можна пабачыць на рэтраспектыўнай выставе «Асяроддзе пражывання», якая адкрылася 2 лютага ў гродзенскім фотаклубе.
На адкрыцці выставы фотамастачка прэзентавала альбом «Гродзенскія фотагісторыі», некаторыя здымкі з якога ўвайшлі ў экспазіцыю.
«Чаму асяроддзе? Таму што гэта маё асяроддзе, гэта людзі, якія былі са мною побач, людзі, з якімі я размаўляла, працавала, жыла, — патлумачыла назву выставы Наталля Дораш. — Гэта мой асабісты погляд на любімы горад, тое, як я яго адчуваю і як ён адчувае мяне».
Здымкі, змешчаныя ў альбоме і прадстаўленыя на выставе, фотамастачка адсканавала з плёнак, якія некалькі дзесяцігоддзяў праляжалі на антрэсолях у вясковай хаце. «Я забыла пра іх існаванне, — распавяла Наталля. - Я забыла, што здымала прадаўшчыц, прагулкі па горадзе, вуліцы. Прайшло больш за сорак год, горад амаль поўнасцю змяніўся, але плёнкі захаваліся. Вось з іх і сабралася гэтае «асяроддзе пражывання».
Наталля Дораш прызналася, што мае падрыхтаваны матэрыял яшчэ на дзве выставы.
Убачыць фотавыставу можна па адрасе: вул. Кірава, 35, дамафон 9К.
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…